Усяго ў рэгіёне зарэгістраваныя каля 200 пунктаў, дзе расце баршчэўнік Сасноўскага, гэтыя паказчыкі абмеркавалі на нарадзе ў аблвыканкаме.
Мясцовыя ўлады справаздачацца, што неабходныя сродкі даўно выдаткаваныя. А віна – на некаторых раёнах, якія «зацягваюць тэрміны закупкі прэпаратаў» для барацьбы са шкоднай раслінай.
Баршчэўнік лічыцца інвазійнай і шкоднай раслінай, у прыроду Беларусі патрапіў праз ягонае выкарыстанне як сіласнай культуры. У асноўным ён расце ў Віцебскай і Мінскай вобласці, але рухаецца і на поўдзень.
Небяспека баршчэўніка Сасноўскага для чалавека заключаецца ў таксічнасці яго соку. Расліна змяшчае вялікую колькасць рэчываў, якія пры траплянні на скуру робяць яе вельмі адчувальнай да ўльтрафіялету, выклікаючы моцны апёк. Таксама ён небяспечны для экасістэмы. У 2023 годзе ўлады фіксавалі яго ў 8 раёнах Гомельскай вобласці.
Калі верыць агучаным лічбам, сапраўды, атрымліваецца скарачаць плошчы гэтай інвазіўнай расліны. У 2020 годзе справаздачыліся пра тое, што баршчэўнік заняў амаль 60 га тэрыторыі Гомельскай вобласці, тады планавалі яго знішчыць на 30-40%. У 2021 года з раслінай змагаліся на 35 га. У 2022 годзе спраздачыліся, што за пяць год расліны стала меней на 70%. Праўда, тады баршчэўнік рос на менш чым 30 га і змог адваяваць трохі прасторы.