Балалайкі, драўляныя лыжкі і расейскія трыкалоры. Трэш на адкрыцці прамых рэйсаў у Маскву ў Гомельскім аэрапорце

by ZB

Цяпер самалёты з Гомеля ў сталіцу РФ будуць курсаваць тры разы на тыдзень. Такой навіне можна было б толькі парадавацца, каб не факт ізаляцыі Беларусі ад цывілізаванага свету. У гэтым кантэксце з’яўленне дадатковых транспартных спалучэнняў з Масквой яшчэ больш прывязвае нашую краіну да агрэсіўнай дзяржавы, якая вядзе захопніцкую і крывавую вайну ва Украіне.

 

З відэа, якое размясціў “Рускі дом у Гомелі”, вынікае, што новапрызначаная кіраўнічка расейскай арганізацыі распаўсюджвае трыкалоры сярод наведнікаў беларускага аэрапорту. Прычым прадстаўнікі дадзенай арганізацыі нават не падумалі пра тое, што, знаходзячыся ў чужой дзяржаве, варта было б, прынамсі, раздаваць сваю сімволіку разам з афіцыйнымі сцягамі Беларусі.

Адзначым таксама, што гэтая падзея піярылася ва ўсіх мясцовых прапагандысцкіх выданнях, што таксама паказвае ступень залежнасці гомельскіх уладаў ад РФ.

Кіраўніцтва Гомеля і ўладыка Стэфан. Фота: сайт Гомельскай епархіі БПЦ

Асабліва адзначылася ў гэтай гісторыі Гомельская епархія БПЦ, якая накіравала на дадзенае мерапрыемства ажно архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана, які нават блаславіў рэйсы. “Сэрца нашага горада забілася хутчэй”, – падсумавала падзею прэс-служба ўладыкі.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png