Арганізацыяй «выбараў» у Гомельскай вобласці зноў займаецца Пётр Кірычэнка

by ZB

На пасяджэнні абласнога выбаркаму абмеркавалі размеркаванне грошаў. А яго кіраўнік Пётр Кірычэнка адсправаздачыўся, што «асаблівых пытанняў ад выбарцаў не паступае».

Фота: gomel.1prof.by

«Быў усяго толькі адзін пісьмовы зварот, мы аператыўна на гэты зварот адрэагавалі Я ўпэўнены, што і ў далейшым наша работа будзе вось такая ж на высокім узроўні арганізацыі», – пахваліўся ён.

Былы старшыня Гомельскага гарвыканкаму Пётр Кірычэнка ў 2023 годзе быў абраны кіраўніком мясцовых дзяржаўных прафсаюзаў, у тым жа годзе прызначаны кіраваць выбаркамам. У выніку ён жа займаўся арганізацыяй галасавання ў вобласці на адзіным дні галасавання, калі «абіралі» «дэпутатаў» палаты прадстаўнікоў. Тады ён быў вельмі задаволены вынікамі сваёй працы, сказаўшы, што «першы блін не комам». Фальсіфікацыі прайшлі паспяхова.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png