Апальны святар з Гомельшчыны пакінуў Беларусь

by ZB

Праваслаўны святар з Гомельшчыны, якога пазбавілі прыходу за антываенную пазіцыю, з’ехаў з краіны.

Пётр Пракапцоў

Айцец Пётр Пракапцоў амаль 20 год год праводзіў служэнні ў вясковай царкве ў Прыбытках Гомельскага раёна і меў вялікі аўтарытэт сярод прыхаджанаў. Але з пачаткам вайны, калі мясцовае царкоўнае начальства дазналася пра ягоныя антываенныя погляды, у яго ўскладніліся адносіны з некаторымі іерархамі. У прыватнасці, з архіепіскапам Гомельскім і Жлобінскім Стэфанам. Пасля некалькіх фактаў пераследу з боку сілавых структур святар прыняў рашэнне пакінуць Беларусь.

На мой погляд, гэту вайну ні ў якім выпадку нельга назваць “святой і праведнай”, як пра яе пішуць нейкія іерархі. Я лічу, што гэта вайна болей падобна на забойства Авеля Каінам. І калі ўжо гаварыць пра святасць той ці іншай вайны, то святая — гэта тая, што накіравана да збаўлення свету ад кравапраліцця, як пісана было ў Ноевым запавеце: “Я взыщу всякую кровь пролитую, от человека и до скота. И кто прольёт кровь человеческую, того кровь прольётся рукою человеческою”. У Новым Запавеце Хрыстос пра літаральна такую вайну гаварыў мала, толькі пра духоўную”, — пракаментаваў “Штодню” сітуацыю святар.

 

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png