Апальны святар БПЦ з Гомеля перайшоў у падпарадкаванне Канстанцінопальскага патрыярхату

Пратаіерэй Пётр Пракапцоў, які эміграваў праз пераслед, прыняты ў клір Сусветнага Патрыярхату ў ЗША, паведамляе “Хрысціянская візія”.

Айцец Пётр Пракапцоў амаль 20 год праводзіў служэнні ў вясковай царкве ў Прыбытках Гомельскага раёна і меў вялікі аўтарытэт сярод прыхаджанаў. Але з пачаткам вайны, калі мясцовае царкоўнае начальства дазналася пра ягоныя антываенныя погляды, у яго ўскладніліся адносіны з некаторымі іерархамі. У прыватнасці, з архіепіскапам Гомельскім і Жлобінскім Стэфанам.

Да святара шматразова ў 2022 годзе звярталіся расейскія ваенныя, якія дыслакаваліся ў раёне аэрадрома Зябраўка, з просьбай асвячаць баявую тэхніку. Айцец Пётр катэгарычна адмаўляўся, у выніку чаго меў праблемы з царкоўным кіраўніцтвам і сілавымі структурамі.

Пасля некалькіх фактаў пераследу святар прыняў рашэнне пакінуць Беларусь.

На мой погляд, гэту вайну ні ў якім выпадку нельга назваць “святой і праведнай”, як пра яе пішуць нейкія іерархі. Я лічу, што гэта вайна болей падобна на забойства Авеля Каінам. І калі ўжо гаварыць пра святасць той ці іншай вайны, то святая — гэта тая, што накіравана да збаўлення свету ад кравапраліцця, як пісана было ў Ноевым запавеце”, — каментаваў некалі “Штодню” сваё рашэнне пра ад’езд.

Штодзень

 

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары