Палітвязень Андрэй Толчын выйшаў на волю

by homieldays

Пра гэта ў сябе на старонцы ў сацыяльяных сетках паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка.

Былога дэпутата Гомельскага гарсавета Андрэя Толчына затрымалі 27 верасня 2023 года, у лістападзе таго ж года яго прызналі палітвязнем.

Андрэй Толчын

У сакавіку гэтага года яго асудзілі на два з паловай гады пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Вырак агучыў суддзя Гомельскага абласнога суда Дзмітрый Казлоў. Суд прызнаў журналіста Андрэя Толчына вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

СТВАРАЛЬНІК “ГОМЕЛЬСКІХ ВЕДАМАСЦЕЙ”, ДЭМАКРАТЫЧНЫ ДЭПУТАТ, ЖУРНАЛІСТ-ФРЫЛАНСЕР. ФАКТЫ ПРА АНДРЭЯ ТОЛЧЫНА

Штодзень

 

 

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png