Попыт на беларускамоўныя коміксы расце
10 гадоў таму гомельскі менеджар Сяргей Козыраў пачаў перакладаць коміксы на беларускую мову, а потым выкладаць іх для агульнага карыстання. За гэты час ён апублікаваў больш за 400 коміксаў на роднай мове.
10 гадоў таму гомельскі менеджар Сяргей Козыраў пачаў перакладаць коміксы на беларускую мову, а потым выкладаць іх для агульнага карыстання. За гэты час ён апублікаваў больш за 400 коміксаў на роднай мове.
Скульптуру ўсталявалі да Дня горада. Яна ўяўляе сабой ужо немаладога музыку, які грае на катрынцы – папулярным музычным інструменце XVII-XVIII ст. Скульптура ўсталявана каля Кіеўскага спуска, яе аўтар – гомельскі мастак Вячаслаў Далгоў.
Этнафатаграфія, дакументальныя фільмы і ўменне радавацца кожнаму дню. “Штодзень” паразмаўляў з былой журналісткай Ларысай Шчыраковай, якая стварае моду на этнафотасесіі
У пачатку жніўня на адным з Валатаўскіх азёраў Гомеля ўсталявалі незвычайную скульптуру. Аднак доўга тая не пратрымалася і хутка сышла пад ваду, пакінуўшы пра сябе хвалю прышпілаў і мемаў у сацыяльных сетках. Пасля вяртання “падводнага” цмока на месца гомельскі аналаг пачвары з шатландскага возера Лох-Нэс нават займеў адметную назву “Валатазаўрык”. Але меркаванні гомельцаў адносна яе падзяліліся – ад цалкам станоўчых да катэгарычна адмоўных. “Штодзень” разабраўся ў прыгодах новай гомельскай скульптуры, хвалі хейта і любові да яе ды ігнараванні ўладамі гісторыі і традыцый горада.
Унутраная эміграцыя, расчараванне ў некаторых паплечніках па роварным руху і захапленне беларускай мовай. “Штодзень” паразмаўляў з вядомай гамяльчанкай, настаўніцай і заснавальніцай ВелаГомель Святланай Кароль.
Гомель адсвяткаваў сваё 880-годдзе — менавіта столькі год таму горад упершыню ўзгадваецца ў Іпацьеўскім летапісе, у 1142 годзе. Як і кожны буйны беларускі горад, Гомель мае афіцыйны герб — рысь у блакітным полі. Але ці гістарычны гэта герб? І чаму шматлікія гомельцы, кажучы пра герб Гомеля, маюць на ўвазе белы крыж на чырвоным фоне? “Штодзень” звярнуўся да вядомага гомельскага гісторыка Яўгена Малікава, каб ён распавёў пра гербы Гомеля — афіцыйны і гістарычны.