Амаль год Гомельскі тэатр лялек дзейнічае без дырэктара

Папярэдняга кіраўніка спачатку судзілі за экстрэмізм, потым звольнілі. Пасля пераследу Дзмітрый Гарэлік, які кіраваў Тэатрам лялек 32 гады, памёр.

Дзмітрый Гарэлік. Фота: Сетка публічных бібліятэк

Імя Дзмітрыя Гарэліка дагэтуль не пазначаецца на сайце Гомельскага тэатра лялек. Затое згадваецца галоўны рэжысёр, які працаваў на сваёй пасадзе да 2006 года, а таксама галоўны мастак і заснавальнік ды першы дырэктар тэатра.

Дырэктара Гомельскага тэатра лялек Дзмітрыя Гарэліка асудзілі ў студзені 2024 года за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пасля гэтага яго звольнілі, калі дакладна, невядома. Але ўжо ў маі 2024 года ягонае прозвішча не пазначалася на сайце Гомельскага тэатра лялек. Дзмітрый Гарэлік памёр 1 студзеня 2025 года.

На сайце Гомельскага тэатра лялек пазначаны толькі выконваючы абавязкі дырэктара. Ім з’яўляецца былы вайсковец Андрэй Піпчанка. Выконваючы абавязкі Гомельскага тэатра лялек скончыў вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню імя Арджанікідзэ, служыў у Гомелі, Бабруйску і Мінску, быў намеснікам камандзіра брыгады. На пенсію сышоў у званні палкоўніка.

 

Штодзень

 

Related posts

“Яна была кілерам”. Дзе цяпер адыёзная суддзя Домненка, якая да 2020 года была ў лідарах па палітычных прысудах

Невідушчы гомелец да Дня роднай мовы стварыў тэкставую гульню па-беларуску!

Падборка каляднай музыкі, выкананай на беларускіх традыцыйных інструментах