Амаль 800 тысяч беларускіх рублёў на тэлепрапаганду ў Гомелі за месяц

Тэлерадыёкампанія “Гомель” плануе закупіць за кошт бюджэтных сродкаў відэатэхніку на суму 778793 беларускіх рублёў (у пераліку на долары гэта больш за 250 тысяч долараў). У прыватнасці, паводле сайта Дзяржзакупак, мясцовае тэлебачанне плануе закупіць студыйнае здымачнае абсталяванне, экраны студыйнага афармлення, студыйны асвятляльны прыбор і дэкарацыйнае афармленне тэлевізійнай студыі.

Тэлерадыёкампанія “Гомель” з’яўляецца рэгіянальным падраздзяленнем Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Вялікую частку эфіру займаюць прапагандысцкія матэрыялы. Летась, напрыклад, выходзіў цыкл перадач “Новыя беларусы”, у якіх гаворка ішла пра выхадцаў з розных краін свету, якія знайшлі другі дом у Беларусі. Прапаганда ў перадачы была арыентаваная на рускамоўную аўдыторыю замежжа, якая з настальгіяй згадвае камуністычныя часы і гатовая пераехаць у краіну-запаведнік саўка.

У ранейшыя гады тэлерадыёкампанія “Гомель” займалася цэнзурай, адмаўлялася трансляваць выступы апазіцыйных кандыдатаў.

На дадзены момант практычна ўсе спецпраекты тэлерадыёкампаніі “Гомель” – прапагандысцкія. Сярод іх – спецпраект, прысвечаны 30-годдзю прэзідэнцтва “Время выбрало нас!” Ці, напрыклад, “Навіны сеткі”, дзе вядучы Міхаіл Садоўскі падае міжнародныя навіны, падкрэсліваючы негатыўныя аспекты заходніх краін і апраўдваючы палітыку беларускіх уладаў.

Штодзень

Related posts

Лёс лабараторыі амерыканскага агенцтва, што займалася вакцынамі падчас COVID-19, пад пагрозай

Надзейнасць аркі над разбураным рэактарам ЧАЭС пакуль пад пытаннем

У Кракаве загінуў рэчыцкі актывіст Сяргей Дубінін