Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі сустракае Дзень народзінаў у калоніі

Старшыня ліквідаванага ўладамі Праваабарончага Цэнтру “Вясна”, літаратар і грамадскі дзеяч, які паходзіць з Гомельшчыны, Алесь Бяляцкі адзначае 61-ы дзень нараджэння ў папраўчай калоніі №9. Палітвязня асудзілі на 10 год пазбаўлення волі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму ў калоніі за ягоную дзейнасць у справе абароны правоў чалавека. Нягледзячы на пагрозу арышту, Алесь Бяляцкі працягваў заставацца ў Беларусі пасля пратэстаў 2020 года. Яго, як і некалькіх іншых калег па “Вясне”, затрымалі 14 ліпеня 2021 года. Ужо знаходзячыся ў турме, Нобелеўскі камітэт уганараваў беларускага праваабаронцу прэстыжнай узнагародай.

Фота: https://spring96.org

 

3 сакавіка 2023 г. у судзе Ленінскага раёна суддзя Марына Запаснік агучыла прысуд
старшыні “Вясны” і Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, намесніку старшыні “Вясны” і віцэ-прэзідэнту FIDH Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, каардынатару кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміру Лабковічу — 7 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Міжнародная праваабарончая супольнасць асудзіла гэтыя выракі.

 

Штодзень

Related posts

“Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач”. Як гомельцы абмяркоўваюць выбухі беспілотніка над горадам

Апальны святар БПЦ з Гомеля перайшоў у падпарадкаванне Канстанцінопальскага патрыярхату

На ЗЛіНе збіраюць ніжнюю бялізну для жыхароў Курскай вобласці Расеі