Актывістцы са Жлобіна спатрэбілася аперацыя на суставах у Літве

Ліяна Шуба праз затрыманні страціла магчымасць зрабіць аперацыю на суставах у Беларусі, пасля была вымушаная з’ехаць у Літву. Але ў яе хвароба суставаў у апошняй стадыі і неабходнае эндапратэзаванне, яна не просіць грошаў на лячэнне, але запрашае ў сваю краму.

Ліяна Шуба

«Я актыўнічала па 328 артыкуле (па якім у Беларусі судзяць за распаўсюд наркотыкаў, «Штодзень»). У мяне сын нарказалежны, і я ведала, што менавіта ў тым злачынстве, у якім яго абвінавачвалі, ён невінаваты. Таму што ў гэты дзень і гэты час ён быў на працы», – распавяла Ліяна ў праграме «Беларус беларусу» тэлеканала «Белсат».

Пасля змякчэння артыкула, дадала жанчына, «яна супакоілася», а пасля пачалася перадвыбарная кампанія, у якой яна вырашыла паўдзельнічаць. Збірала подпісы, пасля стала незалежным назіральнікам на выбарах.

«У дзень выбараў мяне не пусцілі на выбары, мяне выкралі, – дадала жыхарка Жлобіна. – Пасля былі розныя допыты, апытанні, прафілактычныя размовы, тое можна, тое нельга прадаваць».

Зноў арыштавалі Ліяну ў 2022 годзе на рэферэндуме. За гэты час з ёй разарвалі дамову арэнды. «Выйшаўшы з другога арышту – ён мне вельмі цяжка даўся – я прыняла рашэнне з’ехаць», – апісала актывістка.

Паводле яе, у яе коксартроз у апошняй стадыі. Спачатку аперацыю ў Беларусі не атрымалася зрабіць праз яе адміністрацыйны арышт пасля рэферэндума, пасля праз «справу артапедаў», па якой былі затрыманыя шэраг лекараў. Цяпер яна чакае чаргу на аперацыю ў Літве.

Яна не просіць дапамогі на лячэнне, але запрашае ўсіх беларусаў у сваю кветкавую краму, якая знаходзіцца паміж чыгуначным і аўтавакзалам у Вільні (Geležinkelio g. 6). У яе таксама можна набыць сувеніры, якія робяць беларусы.

“Я прашу толькі пра адно, выдаткуйце дадатковы час на паездку да мяне за кветкамі, каб падтрымаць сваіх, беларусаў… Прыходзьце падтрымаць адно аднаго. Беларус беларусу беларус”, – кажа Ліяна.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары