Актыўны сезон бружмелю ідзе ў Беларусі

Не толькі клубніцы і дурніцы – актыўны сезон бружмелю ідзе ў Беларусі. Чым карысныя гэтыя ягады і ці варта дадаваць іх у свой рацыён, вывучаў «Штодзень».

Фота: www.tygodnik-rolniczy.pl

Смак бружмелю (польск. jagoda kamczacka, літ. sausmedis, рус. жимолость), – традыцыйнай для Беларусі расліны – зараз вядомы хіба што аматарам здаровага лада харчавання і апантаным дачнікам. Між тым бружмель не толькі смачны, але і надзвычай карысны.

Утрымлівае вітаміны С, А В. Антыаксіданты змагаюцца са свабоднымі радыкаламі і запавольваюць старэнне. Харчовыя валокны паляпшаюць працу страўніка. Калій і магній спрыяюць здаровай працы сэрца і нармальнаму крывяному ціску. Бружмель таксама станоўча ўплывае на скуру і валасы, мае антымікробныя характарыстыкі. У народнай медыцыне ён выкарыстоўваўся для падтрымкі арганізма пры такіх хваробах, як дызентэрыя, туберкулёз, запаленне лёгкіх і нават як сродак для падтрымання патэнцыі.

Акрамя таго, ягады бружмелю малакаларыйныя і маюць нізкі глікемічны індэкс.

Свежыя ягады бружмелю на гомельскіх рынках сустракаюцца рэдка. Але прапаноў ад фермераў і інтэрнэце хапае. Так, на Куфары бружмель (дастаўка з Рэчыцы ці Жыткавіч) прадаецца па 15-20 руб. за кілаграм.

 

 

Значна прасцей купіць саджанцы бружмелю і вырасціць яго на лецішчы. Цэны ад 5 да 20 руб. Даглядаць расліну нескладана, яна ўстойлівая да зменлівага клімату, што важна ў сённяшніх кліматычных умовах.

 

Штодзень

 

Слайдар пастоў