На Гомельшчыне прайшла акцыя “Дарогамі бацькоў” — аўтапрабег, арганізаваны расійскай арганізацыяй “Братство белорусов и россиян”, якая выступае за адзінства з Расіяй і распаўсюджвае савецкую міфалогію пра “агульную перамогу”. Удзельнікі падарожнічалі па месцах баёў савецкай 354-й стралковай дывізіі, завіталі ў Гомель, Калінкавічы і шэраг іншых гарадоў Беларусі, дзе праводзілі ўрачыстасці з прарасійскім зместам.
Вось такія майкі былі апранутыя на расійскіх гасцях:
Асобная ўвага да майкаў і сцягоў удзельнікаў: некаторыя з іх выкарыстоўвалі сімволіку Z, якая ў цывілізаваным свеце асацыюецца з расійскай агрэсіяй супраць Украіны. У дзяржаўных СМІ пра гэта згадваць не спяшаюцца. Напрыклад, абласны тэлеканал у сюжэце свядома размясціў надпісы так, каб прыкрыць выяву Z на майках удзельнікаў.
Арганізатар прабегу — расійскі ветэранскі рух, створаны яшчэ ў СССР і падпарадкаваны ідэалогіі “адзінага народа”. У Беларусі акцыю падтрымалі мясцовыя структуры “Белай Русі”, а таксама ідэалагічныя аддзелы гарвыканкамаў.