«Адказныя асобы не ведалі, як дзейнічаць падчас моцнага ветру». Пракуратура шукае вінаватых у гібелі падлетка ў летніку

Гомельская абласная пракуратура шукае “ахвярных казлоў” у трагедыі з загінулым падчас урагану падлеткам.

Падводзячы вынікі працы за першае паўгоддзе 2024 года пракурор Гомельскай вобласці Віктар Марозаў зазначыў, што асаблівую ўвагу ягоныя падначаленыя надаюць у тым ліку фактам траўмавання і гібелі непаўналетніх.

«У чарговы раз агучаныя падрабязнасці трагедыі ў дзіцячым аздараўленчым лагеры імя Марата Казея, калі ў выніку падзення дрэваў падчас урагана пяцёра непаўналетніх атрымалі цялесныя пашкоджанні, а дзіця 2011 года нараджэння памерла на месцы здарэння. Праверка ўсталявала, што адказныя асобы не ведалі, як трэба дзейнічаць падчас моцнага ветра. Існуе і праблема недастатковай увагі да выканання дзецьмі дысцыпліны і правіл паводзінаў у лагерах», – выказаўся Віктар Марозаў у каментары дзяржСМІ.

Лагер імя Марата Казея размешчаны недалёка ад Рэчыцы, на беразе ракі Бярэзіны. 8 ліпеня адбыўся заезд трэцяй змены. Днём 14 ліпеня ў лагеры праводзілі адкрытае мерапрыемства, а потым раптоўна памянялася надвор’е. Падчас урагану на дзяцей упала дрэва, хлопчык загінуў, яшчэ шэсць пацярпелі.

Штодзень

 

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары