Аблвыканкам, нарэшце, вырашыў знесці легендарную «заброшку» ў Гомелі

by ZB

Гаворка ідзе пра адну з самых вядомых «заброшак» Гомеля – даўгабуд на вуліцы братоў Лізюковых.

Фота: Гомельшчына афіцыйна

Жалезабетонны каркас на шэсць паверхаў пачалі будаваць яшчэ ў пачатку 1990-х мінулага стагоддзя. Будынак задумваўся як лячэбна – дыягнастычны корпус, бо побач абласная бальніца. Мінулі дзесяцігоддзі, але будоўля так і не завяршылася. За 30 гадоў прастою канструкцыі папросту сталі непрыдатнымі для далейшай эксплуатацыі.

Днямі на «замарожанай» будоўлі з’явілася спецтэхніка, і каркас так і непабудаванага медкорпуса пачаў зносіць экскаватар.

Вядома, што рашэнне аб зносе даўгабуда прыняў Гомельскі аблвыканкам. На месцы знесенага будынка плануюць пабудаваць вялікую паркоўку для наведвальнікаў абласной бальніцы.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png