82
У Гомелі ўладаахоўнікі правялі затрыманні ў абласным аддзяленні “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. У сеціве з’явіліся кадры затрымання мужчыны ў кабінеце намесніка старшыні арганізацыі Аляксея Коцура.
Не выключана, што аналагічныя меры былі прыняты ў дачыненні да іншых супрацоўнікаў Гомельскай філіі БООР. На прымусовых відэа затрыманыя прызнаюцца, што былі падпісаныя на “экстрэмісцкія” каналы і выказваліся супраць расейскай агрэсіі ва Украіне.
“Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” — арганізацыя, якая выдае ліцэнзіі на паляванне і іншыя падобныя паслугі.