Бацьку палітзняволенага падлетка будуць судзіць за экстрэмізм

by homieldays

Міхаіла Лапунова будуць судзіць 22 жніўня ў Гомельскім абласным судзе. Палітвязня абвінавачваюць у “Стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзелу ў ім” (арт. 361 прым.1 ч.1) і “Садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці” (арт. 361 прым.4 ч.2 і арт. 361 прым.4 ч.1).

Фота: https://belhumanrights.house/

Міхаіла Лапунова затрымалі яшчэ ў жніўні 2023 года за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту ён не выйшаў на свабоду. Пасля чаго яго судзілі яшчэ 6 разоў паводле таго ж самага артыкула 19.11 “Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”. У кастрычніку 2023 года тэлеграм-чат “Гомель за Мікіту Залатарова” быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем.

Міхаіл Лапуноў – бацька Мікіты Залатарова, якому было ўсяго 16 год, калі яго затрымалі ў 2020 годзе і асудзілі на 5 год калоніі за ўдзел у масавых беспарадках і нападзенні на супрацоўнікаў міліцыі ў жніўні 2020 года.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png