Да 4000 рублёў штрафу за знаходжанне ў памежнай зоне без пашпарту

by ZB

«Асобы, якія не маюць пры сабе дакументаў, будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці і пакаранню ад папярэджання да 100 базавых велічыняў (4 тысячы рублёў)», – паведамілі на рэгіянальны телебачанні.

Правілы знаходжання ў памежнай зоне нагадвалі з дапамогай прадстаўніка Гомельскай памежнай службы.

Папярэджанні гучаць на фоне абвінавачвання прапаганды і прадстаўніка беларускага войска ў бок Украіны ў накапленні войскаў на мяжы.

«У нас 1084 кіламетры дзяржаўнай мяжы з Украінай. Літаральна ў апошнія тыдні мы назіраем пакуль нічым неабгрунтаваную і пакуль незразумелую нам актыўнасць ля нашых межаў з боку Украіны. У населены пункт Оўруч, які на Ровенска-Жытомірскім напрамку знаходзіцца, прыбылі падраздзяленні спецыяльнага прызначэння першай прэзідэнцкай брыгады. Спецназ паблізу ад дзяржаўнай мяжы заўсёды насцярожваў», – абвясціў у каментары АНТ начальнік Генштаба РБ Павел Муравейка.

Усе выказаныя ім аргументы з гледзішча здаровага сэнсу не ўказваюць на істотныя змены на беларуска-ўкраінскай мяжы. Але ў падтрымку дзяржпрапаганда выпусціла чарговыя сюжэты пра моц беларускай арміі і гатоўнасць абараняць мяжу. «Уступіўся» за Беларусь і прэс-сакратар Пуціна.

У сваю чаргу Украіна падазрэнні абвяргае.

«Прыемна, канечне, што яны не забываюць пра нашу дзяржаву, але хай не хвалююцца — Украіна ім не пагражае, наадварот, мы вымушаныя абараняцца, у т.л. і на беларускім накірунку, бо Беларусь працягвае падтрымліваць тэрарыстаў, а ў свой час адкрыла мяжу для расейскіх акупантаў. Украіна абараняе і будзе абараняць свае тэрыторыі ад варожых нападаў», – сказаў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка ў каментары «Украінскай праўдзе».

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png