Улады забараняюць вольнае выкарыстанне свайго герба

by ZB

Начальнік аддзела ідэалагічнай працы камітэта ідэалагічнай працы і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Іна Губар у эфіры дзяржрадыё агучыла цікавы нюанс: умовы выкарыстання герба. Аказваецца, проста так выкарыстоўваць яго недапушчальна. Ну што ж, гэта не Пагоня – герб, які стаў за гэтыя гады сапраўды нацыянальным.

Іна Губар

«Прымяненне дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – дастаткова шырокае. Няма асаблівых абмежаванняў, – адзначыла Губар. – З гербам трошачкі не так. Герб мае больш афіцыйнае значэнне. І вольнае выкарыстанне яго грамадзянамі недапушчальна».

Напрыклад, на візітоўкам дзяржзнак можна змяшчаць толькі чыноўнікам. Ці вось правялі забег у гонар дзяржсімвалаў з гербам – адразу відавочна, што арганізаваны ён не «знізу», а мясцовым выканкамам.

Пра пакаранне апантаных прыхільнікаў, якія б размясцілі недзе герб з любові да дзяржсімвалаў не паведамляецца.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png