82
Да пачатку пандэміі ўсе радзільні горада прадастаўлялі паслугу “Партнёрскія роды”, калі з парадзіхай маглі прысутнічаць муж ці маці. Аднак падчас пандэміі каранавірусу партнёрскія роды адмянілі. Пандэмія скончылася, а паслугу так і не аднавілі.
Як распавяла гамяльчанка Вольга Голуб, якая некалі папулярызавала партнёрскія роды ў горадзе, “партнёрскіх родаў у Гомелі не было доўга. Спачатку быў кавід. Потым, калі Мінздароўя дазволіла правядзенне патнёрскіх родаў пры ўмове захавання санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па COVID-19, нават калі ў некаторых радзільнях у Мінску дазволілі партнёрскія роды, у нашым горадзе ўсё роўна нічога не адбывалася. Дзесьці з канца вясны правядзенне партнёрскіх родаў дазволілі ў медгарадку, але вось усё зноў прыкрылася. Цяпер дадзеная паслуга ёсць толькі ў Рэчыцы. У астатніх гавораць, што не могуць тэхнічна забяспечыць. Спадзяюся, у Рэчыцы партнёрскія роды не адменяць”.
У Гомелі налічваецца тры радзільні: Гомельскі абласны клінічны радзільны дом, Гомельская гарадская клінічная бальніца №2, дзе існуе родавае аддзяленне на 205 ложкаў. І перынатальны цэнтр 2 узроўня “Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы №3”.
Штодзень