Жыхары Гомеля баяцца, што можа знікнуць адметнае афармленне фасада рэстарана “Чараўніцы”, які адносіцца да завода “Гомсельмаш”. На дадзены момант на фасадзе можна ўбачыць барэльеф з мазаікі і аддзелку з керамічных труб, выкладзеных тарцом.
У Гомелі збіраюцца рэканструяваць рэстаран “Чараўніца”. Прынамсі, студэнты факультэта прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва БелДУТа яшчэ ўлетку распрацоўвалі экстэр’ер і інтэр’ер аб’екта харчавання. Пераможцаў конкурсу па распрацоўцы экстэр’еру вызначаў ідэолаг “Гомельсельмаша” Аляксандр Канапацкі. Праўда, на дадзены момант невядома, якім менавіта будзе экстэр’ер рэстарацыі і ці плануецца там захаваць барэльеф з мазаікі.
Рэстаран “Чараўніца” адкрыўся ў Гомелі ў 1970 годзе. У “Энцыклапедычным даведніку” за 1991 год пазначаецца, што аб’ект “прапаноўвае стравы старадаўняй беларускай кухні. У аддзелцы інтэр’ера выкарыстаныя штучная скура, дрэва, зал упрыгожаны пано. У гандлёвым залі арганізаваны продаж сувеніраў, вырабаў беларускіх майстроў”. У 2020 годзе ў рэстаране “Чараўніца” супрацоўнікам “Гомсельмаша” можна было паесці ў кошт заробку.