20 кастрычніка адбудзецца суд аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання “Урарту”. Днямі Лукашэнка паскардзіўся, што Арменія не заўжды паводзіць сябе па-партнёрску ў дачыненні да краін-удзельніц СНД.
Міжнародная грамадская арганізацыі армян “Урарту” дзейнічала ў Беларусі з 1999 года. І гэта першая армянская арганізацыя, ліквідаваная ў Беларусі. Цяпер у Беларусі засталося дзве зарэгістраваныя армянскія арганізацыі: Магілёўскае абласное дабрачыннае аб’яднанне “Масіс” і Гарадзенскае рэгіянальнае грамадскае аб’яднанне “Мусалер”.
У верасні Арменія правяла сумесныя вучэнні з ЗША. І хоць у мерапрыемствах удзельнічала 175 армянскіх і 85 амерыканскіх вайскоўцаў, падобныя армяна-амерыканскія вучэнні выклікалі заклапочанасць у Расеі.
Паводле дадзеных праваабарончай арганізацыі Lawtrend, з 2020 года ў Беларусі было ліквідавана больш за 60 арганізацый. Сярод іх, напрыклад, — “Міжнародны культурны цэнтр ПольскаСтрона”, Міжнароднае аб’яднанне жывёлаводаў “Усход-Захад”. І нават Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Паслы славянства”.