Каля Вільні грузавік насмерць збіў экс-каліноўца

by homieldays

Мяркуецца, што гэта Віктар Савіч — экс-боец палка Каліноўскага, жыхар Гомеля. Пасля пратэстаў 2020 года з’ехаў з Беларусі ў Літву. Пасля пачатку вайны ўступіў у полк Каліноўскага, але потым разарваў кантракт з ВСУ і вярнуўся ў Вільню.

Як паведамляюць літоўскія СМІ, грамадзянін Беларусі загінуў 9 кастрычніка. Яго збіў грузавік. Паводле Хартыі’97, гэты жыхар Беларусі — Віктар Савіч. Гомелец памёр на месцы.

У жніўні 2022 года інтэрв’ю з Віктарам Савічам выйшла на праўладным тэлеканале “Беларусь 1”. Хаця сам баец тады сцвярджаў, што не размаўляў з дзяржаўнымі СМІ. Да правакацыі з запісам інтэрв’ю меў дачыненне літоўскі юрыст Мантас Даніэлюс, якога ў Літве судзяць па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць уладаў Беларусі. Менавіта ён прапанаваў Віктару Савічу запісаць відэа нібыта для пасольства ЗША, а потым пераслаў яго прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай.

Віктар Савіч з’яўляецца аўтарам тэксту “Гімн Перамога”. Песня з’яўляецца неафіцыйным гімнам палка Каліноўскага. У кампазіцыі ёсць наступныя словы:

Мы ворагаў нашых прагналі з Радзімы,

Спыніў шматвяковы прыгнёт.

Мы – гаспадары незалежнай краіны –

Няскораны мужны народ.

“Штодзень” будзе сачыць за развіццём сітуацыі.

 

Штодзень 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png