165
Забарона на пераафармленне пашпартоў за мяжой не здольныя спыніць хвалю міграцыі з Беларусі. Пры гэтым розныя краіны ахвотна прымаюць кваліфікаваных спецыялістаў ды лічбавых вандроўнікаў і намагаюцца спрасціць працэс легалізацыі замежнікаў, бо добра разумеюць карысць ад знаходжання ў краіне такіх асоб.
Сабралі для вас спіс новаўвядзенняў у заканадаўстве ў розных кропках планеты.
- У Арменіі рэлакантам плануюць дазволіць не афармляць ВНЖ.
- З 1 верасня ў Люксембургу спрасціўся працэс прыняцця на працу кваліфікаваных супрацоўнікаў-замежнікаў, пры гэтым члены іх сямей аўтаматычна атрымаюць дазвол на працу.
- У Германіі да 15 лістапада выкладчыкі, навукоўцы і аспіранты могуць падаць заяўку на стыпендыю DAAD на 2024–2025 г. у мэтах вывучэння нямецкай мовы. Да таго ж канцлер збіраецца ўзгадніць закон, які дазволіць мець двайное грамадзянства і спросціць працэс легалізацыі. А каб атрымаць нямецкі пашпарт, давядзецца чакаць не 8, а 5 год.
- Шры-Ланка анансавала для намадаў гадавую візу з неабмежаванай магчымасцю падаўжаць яе. Кошт візы $500, мінімальны даход у месяц $2000. Па візе можа пераехаць цэлая сям’я. Заяўку на візу можна падаць з-за мяжы.
- Сербія з лютага 2024 года плануе адмяніць Work Permit, дзякуючы чаму замежнікі змогуць без перашкод працаўладкоўвацца на любыя вакансіі.
- У Бахрейне лічбавым вандроўнікам дазволілі падоўжваць тэрмін дзеяння ВНЖ.
- Малаверагодна, што гэтая інфармацыя будзе карыснай для беларусаў, але хто ведае? Інданезія прапануе да 10 год легальнага знаходжання з краіне па “залатой візе”. Каб яе займець, трэба інвеставаць у акцыі ці аблігацыі тутэйшых прадпрыемстваў $350 тыс. (віза на 5 год) ці $700 тыс. (віза на 10 год).