82
Даўжыня моста складае 550 метраў. Ён злучае прахадную «Гомсельмаша» на вуліцы Фадзеева з вуліцамі Восьмай і Кірава – з сартавальнай станцыяй. Пра яго запланаваны рамонт у эфіры ТРК «Гомель» паведаміў дырэктар гарадскога дарожнага будаўніча-рамонтнага трэста Віталь Чахлоў.
З яго слоў, рамонт пачнецца ўжо сёлета. У выніку над мостам усталююць казырок з полікарбаната для абароны ад дажджу, змантуюць пандусы для людзей з інваліднасцю, заменяць некаторыя элементы канструкцыі, якія раз’ела карозія, і адновяць геаметрыю лесвічных маршаў. Колькі грошай горад плануе выдаткаваць на рамонт моста –Чахлоў паведамляць не стаў.