“Рускі дом” у Гомелі плануе адправіць школьнікаў у анексаваны Крым

by ZB

Фота: РЦНК у Гомелі

Прадстаўніцтва РЦНК у Гомелі, вядомае як “Рускі дом”, правяло конкурс сярод мясцовых школьнікаў пад назвай “Жывая класіка”. Згодна задуме конкурса, беларускія дзеці павінны выразна і артыстычна чытаць урыўкі з вядомых расейскіх літаратурных твораў. Як паведамляюць арганізатары, ад Гомеля ў конкурсе прынялі ўдзел 24 дзіцяці. Удзельнікам падарылі дыпломы і кніжкі. А вось пераможцу, вучня 4-га класу гімназіі нумар 36 г. Гомеля імя Івана Мележа, чакае пуцёўка ў крымскі летнік “Артэк”. Згаданая навучальная ўстанова, дарэчы, з’яўляецца адзінай на ўвесь паўмільённы Гомель, у якой ёсць беларускамоўныя класы.

Нагадаем, што тэрыторыя АР Крым, згодна нормам міжнароднага права, лічыцца неад’емнай часткай Украіны. Паводле ўкраінскага заканадаўства, нелегальнае наведванне Крыма (праз РФ) пераследуецца па законе. Парушальнікам забараняецца ўезд ва Украіну на тэрмін да 3 год.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png