Ілля Міронаў змагаецца за паляпшэнне ўмоў утрымання ў ізалятарах

by ZB

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў працягвае дабівацца паляпшэння ўмоў утрымання грамадзянаў у ізалятарах часовага ўтрымання.

У скарзе на дзеянні кіраўніцтва мясцовага ІЧУ валанцёр прыводзіць свой негатыўны вопыт прыбывання ў дадзенай установе. У прыватнасці, аўтар звароту звяртае ўвагу на тым, што ўмовы ўтрымання пярэчаць нормам, прадугледжаным Працэсуальна-выканаўчым кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, Правілам унутранага распарадку ізалятараў часовага ўтрымання і Правілам унутранага распарадку месцаў адбывання адміністрацыйнага арышту. Актывіст прыводзіць наступныя парушэнні: перапоўненыя камеры, адсутнасць спальных прыналежнасцей і бялізны, дрэнная якасць харчавання і адсутнасць чыстай вады, забарона на прагулкі, антысанітарыя, псіхалагічны ціск і гэтак далей. Акрамя гэтага, у дачыненні да “палітычных” праводзіліся па некалькі разоў на дзень праверкі і вобшукі з вывадам у калідор. Таксама Ілля канстатуе, што стаўленне супрацоўнікаў ІЧУ да яго было перадузятым і грубым. Усе гэтыя факты сведчаць пра парушэнні норм беларускага заканадаўства.

Скаргу на дзеянні адміністрацыі гомельскага ІЧУ Ілля Міронаў накіраваў у Абласное ўпраўленне МУС, якому падпарадкоўваецца дадзеная ўстанова. У дадзены момант скарга зарэгістраваная. І кіраўніцтва абласной міліцыі павінна адказаць ва ўсталяваныя законам тэрміны.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png