У Гомелі адмянілі канцэрт “Ягоравай Гары”

by homieldays

Канцэрт мусіў адбыцца з нагоды 10-гадовага юбілею гурта “Ягорава Гара”.

Гурт выконвае музыку ў стылі фолк, апрацоўваючы традыцыйныя песні Гомельшчыны. Як напісана на старонцы “Ягоравай Гары” ў фэйсбуку, “наш юбілейны канцэрт не адбудзецца па не ад нас залежных прычынах!”. Менавіта па такой жа прычыне адменены быў і канцэрт “Бан-Жвірбы”, які мусіў адбыцца 24 снежня.

фота: старонка”Ягоравай Гары” у фэйсбуку

 

“Ягорава гара” – музычны фолк-праект, стваральнікам якога з’яўляецца Ігар Архіпаў (псеўданім Ягор Паляшук). Гурт удзельнічаў у фэстах “Купальскае кола”, “Берагіня”, “Камяніца”, “Покліч Палесся”. У 2017 годзе ў Гомелі адбыўся сумесны канцэрт гурта “Ягорава гара” з Іванам Кірчуком. Асновай репертуару фолк-праекта з’яўляюцца песні, запісаныя ў экспедыцыях па Гомельскай вобласці.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png