Пісаць лісты да Ларысы Шчыраковай можна на адрас СІЗА

by homieldays

Экс-журналістка Ларыса Шчыракова знаходзіцца ў СІЗА. У сваякоў атрымалася перадаць ёй перадачу. Сын Ларысы дагэтуль знаходзіцца ў сацыяльным прытулку.

Нагадаем, увечары 6 снежня Ларысу Шчыракову затрымалі, а яе сына змясцілі ў прытулак. Былую журналістку абвінавачваюць паводле артыкула 369-1 КК “Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”. То бок Ларысе Шчыраковай пагражае да чатырох год абмежавання волі.

Адрас для лістоў: СІЗА №3, 246003, Гомель, вул. Кніжная, 1А. Шчыраковай Ларысу Фёдараўне.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png