Пра гэта жыхар Мазыра распавёў на асабістым прыёме у старшыні аблвыканкама Івана Крупко.

Паводле жыхара Мазыра, бяздомныя сабакі “трымаюць у страху цэлыя двары, а ад нападу пацярпела яго дачка”. Мужчына паказаў відэа з сабакамі. Сям’я неаднаразова звярталася ў службу 115, аднак сітуацыя не змянілася.
“Сабакі бегаюць непадалёк ад школы”, – падзяліўся з рэгіянальным тэлеканалам новай для сябе інфармацыяй начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Дзмітрый Соцкі.
Чыноўнік абяцае нарэшце прыняць усе магчымыя меры, і кажа, што праблема пад кантролем кіраўніцтва вобласці.
У выніку ўлады абяцаюць адлоў бадзяжных жывёлаў, і вяртанне гаспадарам хатніх. Але на практыцы гэта звычайна завяршаецца забойствам сабакаў камунальнікамі.