“Пералёт-трава” – кніга пра вымушаных эмігрантаў

by homieldays

Праваабаронца і паэт Сяргей Сыс, які вымушаны быў бегчы з Беларусі ад пераследу, збірае сродкі на выданне кнігі прозы “Пералёт-трава”.

“Галоўны герой аповесці з аднайменнай назвай “Пералёт-трава” апісвае жыццё, прыгоды і ўласныя перажыванні ў вымушанай эміграцыі. Уцёкі з Беларусі ў Расію і пагроза затрымання, тайны пераход ва Украіну і спроба адаптацыі. Затым – пачатак расійскай агрэсіі і поўны драматызму сыход у Польшчу, а далей у Нямеччыну і Літву. Межы, краіны, гарады, людзі.Герой аповесці жыве, не маючы ані пашпарта, ані банкаўскага рахунку. На шчасце, на ўсім шляху сустракаюцца людзі, якія бяруць удзел у лёсе галоўнага героя, дапамагаюць, падтрымліваюць і ўрэшце становяцца часткаю яго эмігранцкага жыцця. Галоўны герой смяецца, плача, псіхуе, кахае і марыць…” – Гаворыцца ў анатацыі да кнігі.

Плануецца, што гэта будзе кніга ў мяккім пераплёце на 200-240 старонак. Сабраныя сродкі пойдуць на рэдагаванне, карэктуру, дызайн вокладкі, друк і дастаўку кнігі фундатарам.

Пералічыць сродкі можна праз платформу Gronka.

Сяржук Сыс – беларускі паэт, публіцыст, перакладчык і праваабаронца. Друкаваўся ў рэспубліканскіх і замежных выданнях; аўтар шматлікіх калектыўных зборнікаў і анталогій, а таксама кніг паэзіі “За трапяткім матыльком кахання” (2000), “Стрэмка” (2011), “Павук” (2014), “DOM” (2024).  Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” (2008), пераможца Мінскага фестывалю аднаго верша (2009). Творы перакладаліся на шматлікія замежныя мовы.

Пачытаць гутарку з Сяргеем Сысам, якую рабіў “Штодзень” можна тут:

Праваабаронца і паэт Сяргей Сыс: “Дом – гэта там, дзе мне добра з людзьмі”

Штодзень

 

 

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png