На дадзены момант помнік знаходзіцца ў музеі “Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы”. Дабрачынны фонд “Вільна Білорусь” арганізуе грамадскае абмеркаванне наконт пошуку месца для ўсталявання помніка.
Гомелец і герой Украіны Міхась Жызнеўскі адным з першых загінуў падчас Рэвалюцыі Годнасці ва Украіне 22 студзеня 2014 года. У Кіеве на вуліцы Грушэўскага яму быў усталяваны помнік. Аднак у 2021 годзе яго дэмантавалі, а праз два гады знайшлі ў кустах. Помнік перадалі спачатку на захаванне беларускім добраахвотнікам батальёна “Тэрор”, а потым у музей “Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы”. На думку прадстаўнікоў фонда “Вільна Білорусь”, “музей – гэта не тое месца, дзе мусіць стаяць помнік Герою”. Беларуская супольнасць Украіны спадзяецца, што помнік у бліжэйшы час зойме сваё пачэснае месца.