Валерый Сляпухін:
– Боль, жах і нянавісць заўсёды застанецца ў сэрцах украінцаў і іншых нармальных людзей. Той жах, які я ўбачыў, забыцца немагчыма.
Расстраляныя платы, спаленыя машыны, разбітыя дамы, паламаныя лёсы і сотні, тысячы герояў, якія абаранялі Украіну.
Асабліва баліць за напрамкі Буча, Гастомель, Ірпень, Вышгарад, Машчун. Там былі акупанты, якія выйшлі з тэрыторыі суагрэсара – Беларусі.
Толькі малая колькасць беларусаў ім супрацьстаялі… Хто ў шэрагах ВСУ, як Аляксей Скобля (Тур) ці Ілля (Літвін) Хрэнін, якія па-геройску загінулі на подступах да Кіева.
Хтосьці ў Беларусі, як рэйкавыя партызаны, імкнуліся, як маглі, затрымаць папаўненні і перакідванне свежых сіл.
Вядома, хочацца бачыць ва Ўкраіне законныя і добраўпарадкаваныя месцы гераічнай славы беларусаў: памятны знак “Беларуская, 22 або ўзаконены помнік Міхасю Жызнеўскаму на вул. Грушэўскага, або добраўпарадкаваны сквер Кастуся Каліноўскага, або разам (янголы перамогі – Машчун).
У адносіны двух народаў убілі клін. Добрыя стасункі адновяцца толькі праз актыўную падтрымку Украіны добраахвотнікамі і валанцёрамі, данатамі і ўзаемнай падтрымкай. Агульная гісторыя залежыць ад нас.
Штодзень
Аўтар: Валер Сляпухін