У Гомельскую вобласць вярнуліся мошкі

by ZB

Вясной уся Гомельская вобласць скардзілася на напасць – кусачых мошак. Падобна што, хоць і на кароткі час, але яны вярнуліся.

Пра кусачых мошак паведаміла V.e.s.na у сваім цік-току. На відэа бачна, што насякомых рэальна шмат. Паводле яе, яны з’явіліся зноў у Гомелі 1 кастрычніка, а менавіта ў парку, і яе пакусалі.

У каментарах да відэа скардзіліся на мошак таксама ў Буда-Кашалёве, а таксама пацвярджалі іх з’яўленне і без указання горада. Таксама каментатары пісалі пра нашэсце вос, камароў і нейкіх «плоскіх мух».

Актывізацыя машкары адбываецца на Гомельшчыне амаль кожную вясну. Біёлагі адзначаюць, што тэрміны развіцця гнусу залежаць ад тэмпературы вады. Чым цяплейшая вада, тым хутчэй праходзіць развіццё машкары. Найхутчэй, іх вяртанне да жыцця ў пачатку кастрычніка звязанае з анамальна цёплай восенню. Але цяпер ужо пахаладала, таму, наўрад ці, насякомыя будуць непакоіць людзей доўгі час.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png