800 мастоў у Беларусі патрабуюць рамонту, у Гомельскай вобласці работа вядзецца над некалькімі

У краіне ў гэтым годзе абрынуліся мінімум два масты.

Мост праз Прыпяць у раёне Мазыра. Фота: вікіпедыя

«Змянілася планавая нагрузка, і для гэтага нам трэба прыводзіць гэтую гаспадарку планава пад гэтыя нагрузкі, каб не было абмежаванняў», — абвясціў дзяржСМІ намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак.

Тэма з кепскім станам мастоў актуальная і ў Гомельскай вобласці. І хаця, на шчасце, абвалаў у нашым рэгіёне не было, але праз стан мастоў і іх працяглы рамонт жыхары церпяць нязручнасці.

Напрыклад, жыхары Мазыра скардзяцца на затрымкі аўтобусаў праз рамонт моста. У верасні жыхары Гомеля паскардзіліся на правал на Кавальскім (Кузнечном) мосце.

Не лепш сітуацыя з пешаходнымі мастамі. Нарэшце ўлады пачалі рамонт Сельмашаўскага моста. Ягоны аварыйны стан жыхары абмяркоўвалі ўжо даўно. А знакаміты мост праз Сож пакуль рамантаваць не пачалі, у ліпені распрацоўшчыкі прапанавалі толькі эскізы праектаў.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары