60% прадукцыі БМЗ экспартуецца ў РФ

У РФ адпраўляецца 60% прадукцыі, яшчэ 20% застаецца ў Беларусі, і толькі 20% ідзе ў іншыя краіны, распавёў першы намеснік генеральнага дырэктара Беларускага металургічнага завода Анатолій Волкаў. А яшчэ зусім нядаўна, па выніках 2020 года, прадукцыя жлобінскага прадпрыемства экпартавалася ў 13 краін Еўразвязу. У прыватнасці, пастаўкі ажыццяўляліся ў Іспанію, Францыю, Славенію. Агулам доля рынку ЕЗ у агульным аб’ёме экспарту БМЗ перавышала 45%.

Фота: belsteel.com

Цяперашні гендырэктар БМЗ Анатолій Волкаў пахваліўся ростам вытворчасці (вырасла па ўзроўню з мінулым годам, але невядома наколькі) і рэнтабельнасцю працы.

Паміж тым, яшчэ ў красавіку іншы намеснік гендырэктара прадпрыемства Уладзімір Чавус прызнаў, што ў пачатку гэтага года прадпрыемства мела «некаторыя перабоі» з пастаўкамі сыравіны. Вырашаць іх атрымалася толькі ў сакавіку.

А ў траўні заводу давялося атрымліваць крэдыт «для вытворчасці і продажу тавараў арганізацыям – нерэзідэнтам Беларусі». І гэтую пазыку прадпрыемства атрымлівае другі год запар.

Беларускі металургічны завод знаходзіцца пад санкцыямі Еўразвязу, ЗША, Украіны і іншых дэмакратычных краін.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары