60 год таму ў Гомельскай вобласці пачалі здабываць нафту

by ZB

Найбліжэшая дата была літаральна ўчора – першаадкрывальнікі беларускай нафты вядуць свой адлік з 17 кастрычніка 1964 года, калі яна пайшла з свідравіны №6 Рэчыцкага месцанараджэння.

Гэтая свідравіна працуе да гэтага часу і дае даволі вялікі аб’ём нафты.

Але ёсць яшчэ адна дата: за два месяцы да таго (20 жніўня) пад той жа Рэчыцай пайшоў самы першы фантан са свідравіны №8. Гісторыя замоўчвае, чаму не гэтая дата з’яўляецца афіцыйным пачаткам здабычы нафты.

Па афіцыйных звестках, на сёння ў Беларусі выяўленыя 96 радовішчаў нафты, з іх распрацоўваецца 62. Прамысловыя запасы нафты ацэньваюцца ў 45,4 млн. тон. У 2023 годзе «Беларуснафта» дасягнула ўзроўню здабычы ў 1,87 млн. тон. Такі ўзровень дае магчымасць (без дадатковых прыростаў запасаў) забяспечыць здабычу на бліжэйшыя 25 гадоў.

Штодзень

Фота: Ельск Навіны

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png