35 гадоў таму Веткаўскі музей займеў сталую экспазіцыю  

1 лістапада 1987 года ў былым доме купца Цімафея Грошыкава адкрылася сталая экспазіцыя Веткаўскага музея.

Веткаўскі музей у 1978 годзе стварыў Фёдар Шкляраў, які быў заўзятым калекцыянерам. Спачатку музей існаваў ў невялікім памяшканні ў веткаўскім Доме культуры, потым у старой хатцы, дзе калісьці размяшчалася хімчыстка і пракат. І толькі ў 1987 музей атрымаў будынак былога райспажыўсаюза, дзе да рэвалюцыі размяшчаўся дом купца Цімафея Грошыкава.

Так выглядаў будынак да рэстаўрацыі

Дом пабудаваны ў стылі псеўдаготыкі, рэстаўраваў яго Леанід Асенні. Як паведамляе Веткаўскі музей, “менавіта архітэктар Асенні прапанаваў дзяленне прасторы экспазіцый на тры зоны: зону гледача – вітрыны “плотам” – і завітрынне. Прынцып “падглядвання” ў іншае жыццё. У выніку атрымалася так, што выбудавалася мадэль прасторы нашай культуры.”

Узоры для афармлення дзвярэй і вушакоў, карнізаў, агароджаў былі ўзятыя са старажытных рукапісных кніг.

Штодзень

Фота: Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары