На Гомельшчыне людзей і жывёл масава атакуюць мошкі

by ZB

У Гомельскай вобласці пацяплела – з’явілася вялікая колькасць мошак. Энтамолагі папярэджваюць: сліна гэтых насякомых здольная выклікаць моцныя алергічныя рэакцыі. Таксама гэта патэнцыйныя пераносчыкі арбавірусных інфекцый. Прытым не толькі для людзей, але і для жывёл.

Ілюстрацыйнае фота

На працягу некалькіх хвілін пасля ўкусу можа з’яўляецца ацёк, пачырваненне, паленне і сверб. Пры множных укусах павышаецца тэмпература цела, могуць з’явіцца прыкметы агульнага атручвання. Каб не было алергічнай рэакцыі, лепш прыняць антыгістамінны прэпарат. Калі з’явілася моцнае раздражненне, варта звярнуцца да ўрача.

Максімальны тэрмін жыцця гэтых насякомых – прыкладна месяц. Так што прыйдзецца пацярпець. Асабліва асцярожнымі трэба быць раніцай, увечары і перад дажджом – у гэты час мошкі асабліва актыўныя. Старайцеся насіць максімальна закрытую вопратку і карыстайцеся рэпелентамі.

Штодзень 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png