25 сакавіка згадваем Ларысу Шчыракову, якая сыграла дзяячку БНР, міністарку сацыяльнай апекі Палуту Бадунову ў дакументальнай стужцы

by homieldays

Гамяльчанка Ларыса Шчыракова, як і яе гераіня, апынулася за кратамі за свае перакананні. Сама Ларыса таксама ў свой час падкрэслівала, што ёй блізкая дзяячка БНР, што яна, як і Палута, таксама спачатку настаўнічала, а потым стала грамадскай дзяячкай.

Кадры з фільму
Кадры з фільму
Кадры з фільму

Палута Бадунова – нараджэнка Навабеліцы, адзіная жанчына ва ўрадзе БНР, міністрка сацыяльнай апекі. Была расстраляная органамі НКУС у 1938-м годзе.

Ларыса Шчыракова – былая журналістка, ёй былі прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — дыскрэдытацыя Беларусі. Яна была асуджаная да 3,5 гадоў турэмнага зняволення.

Фільм пра міністарку сацыяльнай апекі БНР выйшаў у 2012 годзе пад назвай “Палута Бадунова. Успомніць і… не забыць” (рэж. Валеры Мазынскі).

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png