У Гомелі немагчыма набыць квіткі на фільм Андрэя Кудзіненкі

У Гомелі немагчыма набыць квіткі на фільм Андрэя Кудзіненкі “Дзесяць жыццяў Мядзведзя”, зняты з невядомых прычын з конкурснай праграмы “Лістападзіка”. І хоць на сайце сервіса па анлайн-продажы квіткоў стужка маецца, аднак набыць на яе квіткі немагчыма.

Афіша стужкі “10 жыццяў мядзведзя”

 

“Дзесяць жыццяў Мядзведзя” мусілі паказаць на конкурсе для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі “Лістападзік”. Зрэшты, гэта быў адзіны беларускі фільм, прадстаўлены ў дадзенай праграме. Стужку знялі не толькі з кінафестываля, але і з кінавідэапраката ў Менску і Гомелі. Ходзяць чуткі, што здарылася гэта пасля нейкага ліста з Міністэрства культуры.

На конкурсе для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі “Лістападзік” перамог расейскі фільм “Звон надзеі”, дзе галоўнага героя сыграў акцёр Юрый Назараў, які лічыць Украіну часткай Расеі.

 

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Як быць адкрытым ЛГБТ-актывістам з ВІЧ-пазітыўным статусам у Мазыры

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса