Свята паэзіі ў Гарошкаве не праводзіцца ўжо тры гады запар

Апошні раз свята паэзіі адбывалася ў Гарошкаве ў лістападзе ў 2019 годзе на 60-годдзе паэта Анатоля Сыса. Пасля гэтага ніякіх мерапрыемстваў не было. Толькі прыватныя наведванні Гарошкава асобных людзей.

Ранейшыя мерапрыемствы з вершамі і песнямі ў гонар паэта Анатоля Сыса засталіся ў памяці, на відэа і на фотаздымках. Спачатку арганізацыі свята перашкодзіла пандэмія, а потым рэпрэсіі, у выніку якіх многія творцы вымушаныя былі з’ехаць з краіны. Таксама ў 2021 годзе быў ліквідаваны Саюз беларускіх пісьменнікаў, сябры якога наведвалі Гарошкаў і выступалі падчас свята паэзіі.

Раней на свяце паэзіі ў Гарошкаве збіраўся творчы бамонд

Сярод гасцей свята часта быў цяперашні нобелеўскі лаўрэат міра і сябар Анатоля Сыса Алесь Бяляцкі. Усе папярэднія гады гасцей на дзень народзінаў і на дзень смерці прымала ў бацькоўскім доме родная сястра паэта Тамара Ціханаўна Грыб.

Анатоль Сыс нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна. Пры жыцці паспеў выдаць тры зборнікі паэзіі „Агмень”, „Пан лес” і „Сыс”, якія былі высока ацэненыя крытыкамі і чытачамі.

Штодзень

Падпісвайцеся на нашыя каналы: https://t.me/shtodzien, https://www.facebook.com/sztodzien

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары