Беларускае вяселле ў філіяле Веткаўскага музея

29 кастрычніка філіял Веткаўскага музея ладзіць у сваіх сценах сапраўднае беларускае вяселле. Вечарына пачнецца ў 15.00. Арганізатары прапаноўваюць прынесці з сабой штосьці да святочнага стала: яешню, пірагі, бліны, бульбу, каўбасу ды іншыя прысмакі.

Падчас этнавечарыны наведнікі даведаюцца асноўныя этапы беларускага вяселля: дзяльба каравая, вясельныя песні, танцы пад гармонік, вясельнае застолле. “Традыцыйнае беларускае вяселле — гэта цэлы комплекс самых розных абрадавых дзеянняў, кожнае з каторых суправаджалася спевамі”, — адзначаюць арганізатары этнавечарыны. Цана ўдзелу вельмі дэмакратычныя: 5 рублёў для дарослых і 2,5 рублі для дзяцей.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Штодзень 

Падпісвайцеся на нашыя каналы: https://t.me/shtodzien  https://www.facebook.com/sztodzien

Фота: Веткаўскі музей

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары