29 кастрычніка філіял Веткаўскага музея ладзіць у сваіх сценах сапраўднае беларускае вяселле. Вечарына пачнецца ў 15.00. Арганізатары прапаноўваюць прынесці з сабой штосьці да святочнага стала: яешню, пірагі, бліны, бульбу, каўбасу ды іншыя прысмакі.
Падчас этнавечарыны наведнікі даведаюцца асноўныя этапы беларускага вяселля: дзяльба каравая, вясельныя песні, танцы пад гармонік, вясельнае застолле. “Традыцыйнае беларускае вяселле — гэта цэлы комплекс самых розных абрадавых дзеянняў, кожнае з каторых суправаджалася спевамі”, — адзначаюць арганізатары этнавечарыны. Цана ўдзелу вельмі дэмакратычныя: 5 рублёў для дарослых і 2,5 рублі для дзяцей.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).
Штодзень
Падпісвайцеся на нашыя каналы: https://t.me/shtodzien https://www.facebook.com/sztodzien
Фота: Веткаўскі музей