35 украінцаў, якія пражываюць на Гомельшчыне, у 2022 годзе сталі беларускімі грамадзянамі і атрымалі пашпарт Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамляе аддзел па грамадзянству і міграцыі АУС Гомельскага райвыканкама.
Для таго, каб стаць грамадзянінам Беларусі, трэба, згодна з Законам ад 2002 года “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”, “паважаць Канстытуцыю, валодаць адной з дзяржаўных моў у межах, неабходных для стасункаў, мець законную крыніцу прыбыткаў і пражываць пасля атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь цягам пяці год”. То бок для атрымання беларускага грамадзянства нават не патрэбнае веданне беларускай мовы.
Для параўнання: для таго, каб замежным грамадзянам атрымаць грамадзянства Грузіі, трэба здаць экзамен па грузінскай мове, гісторыі Грузіі і заканадаўстве Грузіі.
Штодзень https://t.me/shtodzien
https://www.facebook.com/sztodzien