На Гомельшчыне правяраюць цэны

by homieldays

Камітэт дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці маніторыць цэны ў гандлёвых аб’ектах. Правяраюць як прадуктовыя, так і непрадукторыя тавары. А таксама цэны на паслугі.

Аляксандр Лукашэнка падчас нарады з эканамічным блокам загадаў увесці забарону на падвышэнне цэн у краіне. У выпадку, калі будуць выяўленыя факты падвышэння цэнаў, Камітэт дзяржкантролю пагражае прымаць самыя жорсткія меры рэагавання, нават распачынаць крымінальныя справы.

Па выніках праверкі на Гомельшчыне распачатыя адміністратыўныя і крымінальныя справы. Сярод прэтэнзій КДК – падвышэнне цэн на хлеб, масла і каўбасу ў асобных гандлёвых аб’ектах у Гомелі і Жлобіне. Супраць кіраўніка аднаго з прыватных кампаній узбуджаная крымінальная справа за тое, што той перапрадаваў гародніну і садавіну з вялікімі аптовым надбаўкамі.

Штодзень https://t.me/shtodzien

https://www.facebook.com/sztodzien

Фота: газета “Авангард”

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png