100 гадоў таму адбылося першае ўзбуйненне БССР

13 сакавіка 1924 года ў выніку падпісання рэзалюцыі VI Усебеларускага надзвычайнага з’езда Саветаў БССР былі вернутыя этнічныя беларускія тэрыторыі.

Перадавіца газеты “Звезда” №60 ад 12 сакавіка 1924 года. Фота: Беларускі піонэр

Сярод земляў, якія ўключылі ў склад Савецкай Беларусі, апынуліся часткі Віцебскай і Гомельскай губерній. Тэрыторыя БССР у выніку першага ўзбуйнення павялічылася да 110 584 км², а насельніцтва — да 4,2 млн чалавек. 70,4 % насельніцтва БССР складалі беларусы. Аднак Гомельскі і Рэчыцкі паветы, паводле рашэння cавецкага партыйнага кіраўніцтва, заставаліся ў складзе Расеі да другога ўзбуйнення БССР, якое адбылося ў верасні 1926 года.

Штодзень

 

Related posts

Узровень вады ў Дняпры б’е антырэкорд: ён найніжэйшы за ўсю гісторыю назіранняў

“У блакадным Ленінградзе цярпелі і вы цярпіце”

Некалькі згадак пра Віктара Адзіночанку