10 год за данаты ВСУ і імкненне стаць жаўнерам Палка Каліноўскага

Гаворка ідзе пра 28-гадовага жыхара Петрыкава Івана Сухамерава. Гомельскі абласны суд пакараў мужчыну 10 гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафам у памеры 4 тысяч беларускіх рублёў. Справу вёў суддзя Сяргей Багінскі, які ўдзельнічае ў палітычна матываваных працэсах.

Іван Сухамераў

Івану Сухамераву інкрымінавалі: арт. 361 заўв. 3 ч. 1 – Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу; 367 ч. 2 – Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; 361 заўв. 2 ч. 2 – Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці; 361 заўв. 2 ч. 1 – Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці; 369 заўв. 1 – Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь; 361 заўв. 1 ч. 3 – Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім; 361 заўв. 4 ч. 1 – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці; 370 – Здзек з дзяржаўных сімвалаў; 361 заўв. 4 ч. 2 – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці; 361 ч. 3 – Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь; 356 ч. 1 – Здрада дзяржаве (У рэдакцыі Закона ад 09.01.2019); 290 заўв. 5 ч. 2 – Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі.

Пра асуджанага вядома, што ён скончыў Мазырскі дзяржаўны педуніверсітэт з дыпломам сацыяльнага педагога. У 2017 годзе актыўна выступаў супраць так званага Дэкрэта “Аб дармаедах”.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары