Сярод іх – краязнаўчыя, асветніцкія, экалагічныя, спартовыя аб’яднанні. І нават “Клуб аматараў жыццёвай філасофіі і дасягненняў”.
Паводле маніторынгу праваабарончай арганізацыі lawtrend, у Беларусі стала меней на 1000 зарэгістраваных арганізацый. 59 з іх – з Гомеля і Гомельскай вобласці. Гэтыя арганізацыі альбо прымусова ліквідавалі, альбо прынялі рашэнне аб самастойнай ліквідацыі, альбо знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі, альбо ў дачыненні да іх у суды былі пададзеныя іскі аб ліквідацыі.
Сярод ліквідаваных аб’яднанняў – найстарэйшая ў вобласці арганізацыя “Талака”.
Год таму суд ліквідаваў легендарную арганізацыю, якая дзейнічала з канца 1980-х гадоў. За гады існавання краязнаўчай арганізацыі з яе шэрагаў выйшлі дзясяткі вядомых беларусаў. Сярод іх — лідар гурта “Стары Ольса” Зміцер Сасноўскі, бард і музыка Зміцер Вінаградаў, кандыдат мастацтвазнаўства Яўген Малікаў і іншыя. Арганізацыя займалася адраджэннем старадаўніх беларускіх народных абрадаў, збіраннем фальклора і рэканструкцыяй аўтэнтычных святаў.
Штодзень
https://t.me/shtodzien
https://www.facebook.com/sztodzien