4 кастрычніка сяброўка гомельскай “Талакі” і жонка палітвязня Яўгена Меркіса Наталля магла б адзначыць свой дзень народзінаў. Але яна памерла 10 гадоў таму.
Грамадскі актывіст Віктар Анікеенка на старонцы ў фэйсбуку напісаў: Сёння хачу памянуць найцудоўнейшага чалавека Наталлю Маркевіч. Я думаю, што многія талакоўцы радыя, што некаторы час былі разам з ёй.”
Наталля Меркіс памерла 21 лістапада 2012 года. Яна хварэла на анкалогію з 2003 года. Яўген Меркіс знаходзіцца ў СІЗА №3. Яго затрымалі 13 верасня 2022 у Гомелі. Яму выставілі абвінавачанне паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Штодзень
https://t.me/shtodzien